Галоўная задача – папярэдзіць бяду!

Новости Гомеля | 10 октября 2020

У рамках рэспубліканскай акцыі «З клопатам пра бяспеку малой радзімы» работнікі раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях актыўна праводзяць прафілактычную работу з сельскімі жыхарамі з выкарыстаннем розных форм і метадаў работы.

У Калінкавічах прафілактычная работа праводзіцца па маршрутах руху гандлёвых аўтамагазінаў. Падчас працы гандлёвай кропкі, работнікі МНС праводзяць прафілактычную працу з насельніцтвам, расказваюць пра прычыны ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх і спосабах іх прафілактыкі, нагадваюць пра неабходнасць абсталявання домаўладанняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі і правілы яго эксплуатацыі. Для замацавання пачутага, кожнаму ўручаецца наглядна-выяўленчая прадукцыя МНС. Рухаючыся па маршруце аўтамагазіна, гэтыя ж брашуры ратавальнікі размяшчалі ў паштовыя скрыні тым мясцовым жыхарам, з кім не ўдалося пагутарыць асабіста.

У рамках акцыі Лельчыцкія ратавальнікі наведалі шэраг населеных пунктаў, падчас якой у паштовых скрынях пажылых грамадзян была размешчана наглядна-выяўленчая прадукцыя МНС. Цяпер забіраючы пошту, жыхары змогуць яшчэ раз паўтарыць патрабаванні па бяспечнай эксплуатацыі пячнога абсталявання, даведацца аб неабходнасці ўстаноўкі пажарнага апавяшчальніка, таксама па сродках наглядна выяўленчай прадукцыі работнікі МНС нагадалі аб нумарах, па якіх можна выклікаць ратавальнікаў 101 і 112.

Падчас акцыі не абышлося і без спецтэхнікі МНС, якая абсталяваная гучнагаварыцельнай прыладай. Так, выкарыстоўваючы гучнагаварылую прыладу, ратавальнікі нагадалі мясцовым жыхарам аб недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду, правілы бяспечнай эксплуатацыі электраабсталявання і печаў, а таксама агучылі алгарытм дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі.

Галоўная задача – папярэдзіць бяду!

Источник

Проишествия
28 октября 2020 Два человека пострадали в авариях с участием мотоциклистов в Минске 11 Происшествия 28 октября 2020 В Брестской области число преступлений с участием подростков уменьшилось на 11% 10 Происшествия 28 октября 2020 В Мозыре задержали директора акционерного общества за получение взятки 8 Происшествия 28 октября 2020 Фирма из Жабинки уплатит более Br81 тыс. за причиненный вред окружающей среде 21 Происшествия 28 октября 2020 Следователи устанавливают обстоятельства повреждения киоска «Табакерка» в Минске 23 Происшествия 28 октября 2020 Спасите! Змея! Гомельчане нашли на балконе необычного «гостя» 25 Происшествия 27 октября 2020 В Гродно водитель внедорожника сбил милиционера 37 Происшествия 27 октября 2020 Злоумышленники повредили провода светофоров на нескольких перекрестках в Минске 40 Происшествия 27 октября 2020 В Гомеле состоится заседание совета городского объединения профсоюзов 35 Происшествия