Гомель. А ты гатовы да злёту юных ратавальнікаў-пажарных?

Новости Гомеля | 1 мая 2021

У бліжэйшыя тыдні Гомельскі гарадскі аддзел па НС выявіць лепшых юных ратавальнікаў-пажарных сярод раёнаў горада, якія прадставяць Гомель на абласным злёце ў сярэдзіне чэрвеня. 

. На базе сярэдняй школы №9 ужо адбыўся раённы злёт юных ратавальнікаў-пажарных сярод устаноў адукацыі Чыгуначнага раёна. Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел запрошаныя госці: метадыст аддзела адукацыі спорту і турызму Чыгуначнага раёна, старшыня Чыгуначнай раённай арганізацыі горада Гомеля Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, намеснік старшыні Чыгуначнага раёна горада Гомеля РГА «Белая Русь», спецыяліст Гомельскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА «БДПА», галоўны спецыяліст Чыгуначнай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

У злёце прынялі ўдзел хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце да 16 гадоў, якія з’яўляюцца членамі клубаў юных ратавальнікаў-пажарных або Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных. Дзецям трэба было спаборнічаць у шасці конкурсах злёту, да якіх яны ўпарта рыхтаваліся. Каманды падрыхтавалі агітбрыгаду па тэме «Беларуская Моладзевая грамадская арганізацыя ратавальнікаў-пажарных-арганізацыя мая», паказалі навыкі страявой падрыхтоўкі, высокія веды па пытаннях пажарнай бяспекі на конкурсе знаўцаў і веды па аказанні першай даўрачэбнай дапамогі, а таксама спрыт і цягавітасць пры правядзенні конкурсу «Баявое разгортванне».

Усе каманды годна прадставілі сябе на раённым этапе злёту. Па выніках усіх конкурсаў месцы размеркаваліся наступным чынам:

— першае месца заняла каманда дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №9 горада Гомеля»;

— другое месца заняла каманда дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы-сад сярэдняя школа №23 горада Гомеля»;

— трэцяе месца заняла каманда дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №54 горада Гомеля».

Пад бурныя апладысменты каманды пераможцы атрымалі дыпломы, медалі і салодкія падарункі. Жадаем камандзе-пераможцу дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №9 горада Гомеля» удачы на абласным этапе!

Источник

Проишествия
28 апреля 2021 Брестчанка устроила ДТП во время техосмотра автомобиля 222 Происшествия 28 апреля 2021 Житель Солигорска получил 2 года ограничения свободы за оскорбление милиционера в интернете 48 Происшествия 28 апреля 2021 В Гродно разыскивают очевидцев аварии с участием BMW 274 Происшествия 28 апреля 2021 В Минске при пожаре в детском саду эвакуированы 153 человека 55 Происшествия 27 апреля 2021 В Столбцовском районе столкнулись автомобиль и мотоблок — оба водителя были пьяны 64 Происшествия 27 апреля 2021 В Червенском районе погрузчик зацепил автомобиль — тот улетел в кювет 44 Происшествия 27 апреля 2021 В Гомеле установили администратора деструктивного Telegram-чата 60 Происшествия 27 апреля 2021 Девушка подозревается в заражении жителя Солигорского района ВИЧ-инфекцией — СК 51 Происшествия 27 апреля 2021 Двое граждан Польши и Нидерландов пытались нелегально попасть в Беларусь 142 Происшествия