3 красавіка Веткаўскі музей запрашае далучыцца да архаічнай традыцыі «Гуканне вясны».
«Гуканне вясны» — архаічны абрад, звязаны з абуджэннем прыроды і заклікам вясны: своеасаблівы пераход ад зімы да лета. Гэта абрадавае дзеянне павінна адзначацца весела, шумна: са спевамі, гульнямі, карагодамі, танцамі, таму што ад гэтага залежыў дабрабыт чалавека.
Удзельнікаў чакае паход на другі бок р. Сож, архаічныя веснавыя спевы разам з фальклорнымі гуртамі, ваджэнне карагодаў ды вясёлыя гульні, частаванне абрадавымі «птушкамі».
Пачатак у 12:00 на пляцоўцы каля будынка філіяла Веткаўскага музея (г. Гомель, пл. Леніна, 4А).
Веткаўскі музей запрашае далучыцца да архаічнай традыцыі «Гуканне вясны»
